6 траўня 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляр прадаў пенсіянерцы сувенірныя $100 за мільён

8
Махляр прадаў пенсіянерцы сувенірныя $100 за мільён

У Баранавічах махляр падманным шляхам завалодаў 1 мільёнам рублёў, якія належаць састарэлай мясцовай жыхарцы.

Як распавёў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, днём 16 снежня ў вакно кватэры на першым паверсе, дзе пражывае 76-гадовая пенсіянерка, пастукаўся мужчына і папрасіў пазычыць грошай, паведамляе БелаПАН.

Калі жанчына адмовілася, зламыснік папрасіў абмяняць яму банкноту вартасцю 100 даляраў ЗША на 1 млн. рублёў. Пенсіянерка пагадзілася і перадала невядомаму гэтую суму, з якой ён знік.

17 снежня, пасля таго, як жанчына разабралася, што купюра 100 даляраў сувенірная, яна звярнулася ў міліцыю.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа паводле ч. 1 арт. 209 КК (махлярства).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках