6 траўня 2024, панядзелак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sanoma прадасць расейскі бізнес са стратай €10 мільёнаў

1
Sanoma прадасць расейскі бізнес са стратай €10 мільёнаў

Кампанія Sanoma Independent Media (SIM) дамовілася аб продажы сваёй 50-працэнтнай дзелі ў расейскім выдавецкім доме «Фэшн Прэс».

У выдавецкі дом «Фэшн Прэс» уваходзяць часопісы Cosmopolitan, Harper's Bazaar, « Домашний Очаг», « Популярная механика» і Esquire. Аб гэтым паведамляецца ў заяве на сайце медыяхолдынга Sanoma, піша Lenta.ru. У паведамленні ўказана, што прадавец панясе ад здзелкі страты ў 10 мільёнаў еўра.

Пакет акцый гатовы набыць расейскі медыяхолдынг Hearst Shkulev Media, які цяпер валодае другой паловай «Фэшн Прэс».

Рашэнне аб продажы дзелі, якая належыць Sanoma Independent Media, прыняў уладальнік SIM - еўрапейскі медыяхолдынг Sanoma.

«Здзелка з'яўляецца часткай глабальнай стратэгічнай пераацэнкі бізнесу, абвешчанай Sanoma ў кастрычніку 2013 года. Мэта гэтай праграмы - рэструктурызацыя падраздзяленняў кампаніі, а таксама ацэнка далейшых перспектыў», - гаворыцца ў паведамленні Sanoma.

Выдавецкі дом Sanoma Independent Media ўваходзіць у лік найбуйнейшых гульцоў расейскага медыярынку, у ягоным партфоліо больш за 50 выданняў і праектаў. Сярод іх - кампаніі «Юнайтэд прэс» (выпускае расейскія версіі часопісаў National Geographic, Men's Health) і «Бізнес ньюс медыя» (выпускае газету « Ведомости»).

Hearst Shkulev Media выпускае такія папулярныя выданні, як ELLE, ELLE girl, ELLE DECORATION, MAXIM, Marie Claire, « Счастливые родители», PSYCHOLOGIES, DEPARTURES, «Антенна-Телесемь», StarHit, «Ва-банкъ».

Фота: Koen Van Weel/AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках