5 траўня 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвочыя купіць валюту ў Менску дзяжураць ля абменнікаў усю ноч

32

Беларусь вяртаецца ў 2011 год - час чэргаў ля абменнікаў і дэфіцыту валюты.

Першыя сімптомы таго валютнага крызісу ўжо ёсць. Шмат у якіх банках даляры і еўра раскупленыя. Жадаючыя набыць валюту чакаюць на ўваходзе ў абменнікі здаюць даляры, а затым адразу ж выкупляюць іх, піша «Наша Нiва».

Сімвалам стаяння «за валютай» у 2011-м стаў чыгуначны вакзал - чарга ў рэкордныя часы налічвала да 1000 чалавек, якія павінны былі некалькі раз у дзень пацвярджаць сваё месца ў спісе. Чаму менавіта вакзал? Па-першае, там была надзея на замежнікаў, якія куплялі беларускія рублі. Па-другое, умовы чакання былі даволі камфортныя - у цяпле і пры святле.

Ноч на 19 снежня 2014 беларусы зноў сустракаюць на вакзале. Чэргі пакуль адносна невялікія, у поўнач валюту чакалі некалькі дзесяткаў чалавек.

Каля кожнага з абменнікаў «Беларусбанка» на падземным паверсе стаяла па 5 чалавек, наверсе, каля «МТБанка», «БПС-Ашчадбанка» (тут, па чутках, валюта была ў продажы) і ля «далёкага» «Беларусбанка» можна налічыць яшчэ блізу 20 чалавек. Нарэшце, блізу дзесятка пенсіянераў, многія з іх з зэдлічкамі, занялі падыходы да вялікага аддзялення «Беларусбанка».

Афіцыйны курс Нацбанка на 19 снежня - 10 890 рублёў за даляр. Жадаючыя спадзяюцца купіць амерыканскую валюту па 11490 рублёў, на 5,5% даражэй.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках