5 траўня 2024, Нядзеля, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТБанк ноччу прадаваў даляры па 11970 рублёў

9
МТБанк ноччу прадаваў даляры па 11970 рублёў

Гэта на 10% больш афіцыйнага курсу даляра.

У кругласутачных абменніках МТБанка, якія знаходзіцца ў памяшканнях казіно, зафіксаваны самы высокі курс продажу замежных валют у Менску, піша «Наша Нiва».

У казіно «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў і ў казіно «XO» на праспекце Незалежнасці за даляр просяць 11970 рублёў. Гэта на 9,9% больш, чым афіцыйны курс Нацбанка, які складае 10890 рублёў. На такі ж працэнт завышаны і курс еўра - да 14720 рублёў.

Касіры пацвердзілі, што ў наяўнасці ёсць і даляры, і еўра.

Фота: Bymedia

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках