5 траўня 2024, Нядзеля, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс Nature прадставіў відэа самых кранальных жывёл 2014

2

Nature, адзін з вядучых навуковых часопісаў планеты, адступіў ад строгіх стандартаў акадэмічнай журналістыкі.

Ён прадэманстраваў відэаролік з дзесяццю самымі мілымі звяркамі 2014 года. Аде паняцце «мілыя» (cute) часопіс зразумеў вельмі па-свойму, уключыўшы ў свой спіс дзіўныя і незвычайныя ўзоры паводзін жывёл, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Phys.org.

На дзясятым месцы апынуліся бразільскія ігрункі, якія навучаюцца адкрываць кантэйнер з прысмакамі з дапамогай відэаўрокаў. Малпы паглядзелі ролік, дзе скрынку адкрываюць ігрункі з венскай лабараторыі (мы пісалі пра гэта ў верасні). На дзявятым месцы - сабакі, якія, высвятляецца, пры выпаражненні мачавой бурбалкі арыентуюцца на магнітнае поле Зямлі. Даследаванне на гэтую тэму атрымала Шнобелеўскую прэмію 2014 года. На восьмым - васьміног, падазрона падобны на дзіснееўскага слоніка Дамба. На сёмае месца навукоўцы паставілі індыйскіх жаб, 14 новых відаў якіх апісалі ў мінулым годзе. Самцы аднаго з відаў прыцягваюць самак з дапамогай танца, рытмічна прыўздымаючы ногі.

Далей ідуць карыбскія яшчаркі-анолісы, якія навучыліся перасяляцца з адной выспы на другую на караблях. Даследчыкі высветлілі, што дзякуючы тэхніцы і эканоміцы змяніліся тысячагадовыя тэндэнцыі ў эвалюцыі гэтых істот. На пятым месцы размясціліся робаты, якія капіююць звычкі жывёл: дакладней, статак гарвардскіх кілаботаў, якія дзейнічаюць па прынцыпах раявога інтэлекту пчол і мурашак. На чацвёртым месцы - проста вельмі мілыя (асабліва дзякуючы сваім прычоскам і вусам) малпы сямейства сакаў (пяць новых відаў апісаныя ў 2014 годзе).

Нарэшце, тройка фіналістаў: гэта «вірлавокі» павук-скакунчык, за фотаздымак якога Ной Фрэм-Шварц (Noah Fram-Schwartz) атрымаў трэцяе месца на конкурсе Nikon, і пухнатыя робаты-пінгвіны, якія дапамагаюць навукоўцам назіраць за сапраўднымі птушкам. На першым месцы - каалы, якая абдымаюць дрэвы. Уключыўшы інфрачырвоную камеру, біёлагі высветлілі, што гэтыя жывёлы выбіраюць самыя прахалодныя галінкі, каб правесці гарачы час сутак з камфортам для сябе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках