5 траўня 2024, Нядзеля, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і ЗША створаць зону свабоднага гандлю да канца 2015 года

1
ЕЗ і ЗША створаць зону свабоднага гандлю да канца 2015 года

Лідары краін ЕЗ на саміце ў Брусэлі наважылі завяршыць да канца 2015 года перамовы аб стварэнні Зоны свабоднага гандлю з ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў прынятым у чацвер заключэнні Еўрапейскай рады паводле вынікаў саміту ў Брусэлі, піша "Лiга.нет".

"Саміт ЕЗ заклікае да далейшага ўзмацнення шматбаковай гандлёвай сістэмы і ўкладанні пагадненняў аб свабодным гандлі з ключавымі партнёрамі. ЕЗ і ЗША павінны зрабіць усе намаганні, каб завяршыць перамовы па амбіцыйнаму, усёабдымнаму і ўзаемавыгаднаму трансатлантычнаму гандлёваму і інвестыцыйнаму партнёрству (TTIP) да канца 2015 года", - гаворыцца ў дакуменце.

Адзначым, што ў Расеі ідэю Зоны свабоднага гандлю ЗША і ЕЗ называюць "эканамічным NATO".

Нагадаем, ЕЗ і ЗША пачалі перамовы аб стварэнні трансатлантычнай зоны свабоднага гандлю ў ліпені 2013 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках