19 красавiка 2024, Пятніца, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд і Мэркель плануюць новыя перамовы з Парашэнка і Пуціным

Аланд і Мэркель плануюць новыя перамовы з Парашэнка і Пуціным

Новая сустрэча сусветных лідараў можа прайсці 21-22 снежня.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд разлічвае на буйныя зрухі ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне яшчэ да канца гэтага года, заявіў ён пасля саміту Еўразвяза ў Брусэлі ў ноч на пятніцу, 19 снежня. Новая сустрэча прадстаўнікоў канфліктуючых бакоў у фармаце кантактнай групы можа адбыцца ў бліжэйшыя нядзелю ці панядзелак, 21-22 снежня, піша Deutsche Welle.

Са слоў Аланда, пасля гэтага ён і канцлерка ФРГ Ангела Мэркель маюць намер правесці новы раўнд перамоваў з прэзідэнтамі Украіны і Расеі Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

"Я аддаю перавагу бачыць магчымасць выхаду з крызісу. На саміце не было прынята рашэнняў аб павышэнні ўзроўню санкцый", - сказаў Аланд.

Прэзідэнт Францыі ўказаў, што падставы для аптымізму ён бачыць не толькі ў будучых перамовах, але і ў развіцці падзей у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён адзначыў, што з пачатку новага замірэння больш за тыдзень таму назад у гэтым рэгіёне ніхто не загінуў.

Закрануўшы пытанне аб эканамічнай сітуацыі ў Расеі, Аланд назваў яе цяжкай і далікатнай. Ён падкрэсліў, што хутка знайсці выхад з крызісу - у агульных інтарэсах, і гэта, з яго слоў, павінна разумець і Расея.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках