5 траўня 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ужо страціла на крызісе ў Расеі $739 млн

5
Беларусь ужо страціла на крызісе ў Расеі $739 млн

Прэм'ер Мясніковіч турбуецца праз эканамічную сітуацыю ў Расеі, якая з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам краіны.

«Паводле вынікаў 11 месяцаў гэтага года ёсць пэўны рост нашай эканомікі. Але ўрад турбуе сітуацыя ў расейскай эканоміцы. На расейскім кірунку мы ўжо страцілі $739», - сказаў ён.

Са слоў Міхаіла Мясніковіча, гэтыя страты Беларусь замяшчае экспартам у іншыя краіны: «Урад і ў далейшым будзе займацца дыверсіфікацыяй экспарту», піша «Новы рэгіён».

Раней расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў ацаніў страты ва ўзаемным гандлі ў $1,7 млрд да ўзроўню 2013 года, да $38,7-39 млрд. На зніжэнне аб'ёмаў тавараабароту паўплывала некалькі аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў, у тым ліку падзенне коштаў нафты, скарачэнне попыту на расейскім рынку і «няўменне прадаваць».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках