5 траўня 2024, Нядзеля, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамзан Кадыраў: Я - пехацінец Пуціна

52
Рамзан Кадыраў: Я - пехацінец Пуціна

Кіраўнік Чачні заявіў, што выканае любы загад прэзідэнта РФ.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пракаментаваў зробленыя прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на вялікай прэс-канферэнцыі заявы аб неабходнасці захавання закона ў дачыненні да сем'яў тэрарыстаў. Пра гэта Кадыраў напісаў у Instagram.

«Прэзідэнт адзначыў, што мае заявы ў сувязі з тэрактам у Грозным цалкам адпавядалі чаканням людзей. А ў сусветнай практыцы ў барацьбе з тэрорам шырока выкарыстоўваецца прыцягненне да адказнасці сваякоў тэрарыстаў», - адзначыў ён.

Кадыраў нагадаў, што Пуцін патрабаваў весці гэтую барацьбу ў рамках закона.

«Мы цалкам падтрымліваем ацэнкі падзей і задачы пастаўленыя прэзідэнтам. Мы яго пяхотнікі і гатовыя выканаць любы загад!» - адзначыў кіраўнік Чачні.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках