4 траўня 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таргі валютай на біржы скасаваныя, Нацбанк рыхтуе заяву

49
Таргі валютай на біржы скасаваныя, Нацбанк рыхтуе заяву

У пятніцу на беларускай валютна-фондавай біржы адмененыя таргі замежнымі валютамі.

Пра гэта tut.by паведамілі ўдзельнікі рынку.

Пры гэтым раней некалькі інфармаваных крыніц паведамілі парталу, што курс беларускага рубля будзе скарэкціраваны прыкладна на 10%.

Са слоў крыніц, банкам рэкамендавана не падмацоўваць даляравай ліквіднасцю пункты абмену валют.

У Нацбанку рыхтуецца афіцыйны каментар.

У некалькіх пунктах абмену валют, якія наведалі карэспандэнты партала сёння з раніцы, былі выстаўленыя яшчэ ўчорашнія курсы, але даляры не прадавалі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках