5 траўня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белінвестбанк» увёў забарону на некаторыя аперацыі з карткамі

6
«Белінвестбанк» увёў забарону на некаторыя аперацыі з карткамі

«Белінвестбанк» 19 снежня паведаміў, якія аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх картак забароненыя.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні банка.

ААТ «Белінвестбанк» устаноўлена забарона на ажыццяўленне наступных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак:

1. Перавод грашовых сродкаў з картак, намінаваных у беларускіх рублях, на карткі, разліковыя, укладныя (дэпазітныя) рахункі ў замежнай валюце;

2. Перавод грашовых сродкаў з разліковых, укладных (дэпазітных) рахункаў у беларускіх рублях на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце;

3. Узнос наяўных беларускіх рублёў на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце;

4. Выдача наяўнай замежнай валюты па картках, намінаваным у беларускіх рублях, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

5. Выкананне безнаяўных плацяжоў у беларускіх рублях («Адвольны плацёж») з бягучых (разліковых) рахункаў, адкрытых у ААТ «Белінвестбанк» і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных ААТ «Белінвестбанк», на рахунку ААТ «Белінвестбанк» у замежнай валюце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках