5 траўня 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя працягне працу над «Паўднёвым патокам»

2
Балгарыя працягне працу над «Паўднёвым патокам»

У ЕЗ наважылі, што Балгарыя павінна прадоўжыць работы і можа выдаць неабходны для будаўніцтва «Паўднёвага патоку» дазвол.

Балгарскі ўрад мае намер працягнуць працу над падрыхтоўкай газаправода і выдаць усе неабходныя дазволы для праекта. Пра гэта паведамляе агенцтва БГНЕС, паведамляе «Карэспандэнт».

Як заявіў прэм'ер краіны Бойка Барысаў паводле вынікаў кансультацый з лідарамі ЕЗ, Еўразвяз пагадзіўся з тым, што Сафія павінна выконваць міжнародныя дамовы, каб пазбегнуць штрафных санкцый і судоў. Такім чынам, Балгарыя цяпер можа выдаць патрэбныя дазволы на будаўніцтва.

Барысаў жорстка крытыкаваў свайго папярэдніка на пасадзе прэм'ер-міністра Пламена Арэшарскі, які, з ягоных слоў, па-першае, не змог адстаяць перад калегамі ў Еўразвязе інтарэсы краіны, а па-другое, за мінулы год нічога не зрабіў для пачатку работ «Паўднёваму патоку».

Нагадаем, 1 снежня Турцыя і Расея дамовіліся аб будаўніцтве марскога газаправода ў Турцыю. Пры гэтым вялікая частка газу, якая пойдзе па ім, будзе накіроўвацца на мяжу Турцыі і Грэцыі, дзе будзе пабудаваны новы газавы хаб. Пра гэта заявіў кіраўнік праўлення Газпрома Аляксандр Мілер адразу ж пасля заявы Пуціна аб спыненні Расеяй будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках