5 траўня 2024, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папраўкі ў закон аб СМІ - гэта вайна хлусні супраць праўды

2
Папраўкі ў закон аб СМІ - гэта вайна хлусні супраць праўды

Заява Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

АГП выступіла ў абарону беларускіх незалежных СМІ.

«Замест таго, каб эфектыўна змагацца з інфляцыяй, мінімізаваць карупцыю, ствараць новыя працоўныя месцы, беларускія ўлады прыдумляюць, як перакрыць людзям доступ да інфармацыі.

«Палата прадстаўнікоў» адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі да закона аб СМІ. Чамусьці такі ж спрыт прызначаныя дэпутаты не праяўляюць, каб утаймаваць інфляцыю, каб абараніць беларускага вытворцу ад бяздарнай фінансавай палітыкі, каб пазбавіцца ад ганебнага звання «краіна-алкаголік». Выбаршчыкам зноў паднеслі наглядны ўрок, як актуальныя для краіны сумленныя, свабодныя выбары, як важна мець права выбару і выбіраць у дэпутаты годных людзей, здольных адказваць на выклікі часу.

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі разглядае гэтыя дзеянні, па-першае, як частку падрыхтоўкі да прэзідэнцкай кампаніі 2015; па-другое, як намер узмацніць кантроль за інфармацыйнымі патокамі і перакрыць крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі.

З высокай ступенню верагоднасці можна прагназаваць блакаванне з 1 студзеня некаторых інфармацыйных рэсурсаў са спісу абмежаванага доступу, прынамсі, такіх папулярных, як Хартыя; а таксама ўзмацненне самацэнзуры тымі рэсурсамі, рэдакцыі якіх знаходзяцца ў Беларусі», - гаворыцца ў заяве партыі.

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі разглядае гэтыя змены як чарговыя крокі ўлады ва ўзмацненні

1) татальнага кантролю за ўсім, што адбываецца ў краіне,

2) карумпаванасці сістэмы за кошт абмежавання свабоды слова,

3) ціску прапагандысцкай машыны і абалваньванне людзей.

«Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі звяртае ўвагу грамадзян, што гэтыя дзеянні скіраваныя не толькі супраць журналістаў і рэдакцый незалежных інфармацыйных рэсурсаў, але і супраць усіх нас. Ушчамляюць наша канстытуцыйнае права на свабодны распаўсюд і атрыманне інфармацыі. Пазбаўляюць нас права выбару.

Мы звяртаем увагу на час прыняцця паправак у закон аб СМІ. Разлік на тое, што надыходзячыя святы знізяць вастрыню ўспрымання праблемы, як унутры краіны, так і за межамі Беларусі.

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі заклікае міжнародную супольнасць не спяшацца раскрываць абдымкі рэжыму, які адхіляе базавыя еўрапейскія каштоўнасці. У гэтай сітуацыі народ Беларусі чакае адэкватнай рэакцыі з боку міжнародных арганізацый, праваабарончай, журналісцкай супольнасцяў.

Больш за ўсё рэжым баіцца праўды. Ёй улада прайграе любую дыскусію. Менавіта таму ўлада наважыла знішчыць носьбітаў праўды, а сёння гэта ў значнай ступені інтэрнэт-рэсурсы. Прынамсі, гаворка ідзе пра вайну хлусні супраць праўды», - падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках