19 сакавiка 2024, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў

205
Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў

Дыктатар не бачыць праблемы ў 30% - ым зборы пры куплі валюты.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

"Вы не хвалюйцеся: што ні здарылася ў нашай краіне, нават калі горшы сцэнар будзе, мы ўсё роўна за паўгода стабілізуемся дзякуючы той сістэме, якая ў нас у Беларусі створана, - жорсткай сістэме вертыкалі ўлады, жорсткіх патрабаванняў", - сказаў ён.

"І калі, не дай бог, сітуацыя дзесьці вагаецца, мы імгненна ўключым ўсе рычагі і стабілізуем, - адзначыў ён. - Мы ўсё роўна з любой сітуацыі выкараскаліся, бо мы ўжо не тыя, што былі дзясятак, а, можа, і два дзесяткі гадоў таму назад".

"Таму не трэба ахаць, вохкаць, трэба рыхтавацца да Новага года і Калядаў", - дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, Нацбанк сёння ўвёў 30% -ны збор пры набыцці валюты. Такім чынам, курс продажу даляра можа дасягаць 14 150 рублёў, еўра - 17.400.

Літаральна ўчора Аляксандр Лукашэнка, а сёння віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч пераконвалі людзей, што ніякай дэвальвацыі не будзе. Як і ў 2011 годзе, улада заможных не проста падманвае людзей, але і нажываецца на фактычнай множнасці курсаў, бо для людзей, набліжаных да галоўнай асобы, існуе ўнікальная магчымасць купляць валюту па адным курсе, а прадаваць яе на 30 адсоткаў даражэй. І такія аперацыі можна здзяйсняць неаднаразова.

Напісаць каментар 205

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках