29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ў Данбас прыбываюць новыя войскі і тэхніка

4
З Расеі ў Данбас прыбываюць новыя войскі і тэхніка

Тэрарысты працягваюць актыўную перадыслакацыю жывой сілы і тэхнікі і ўмацаванне агнявых кропак.

На акупаваную тэрарыстамі тэрыторыю з боку Расеі прыбывае новая тэхніка і сілы праціўніка. Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

"Баявікі працягваюць актыўную перадыслакацыю жывой сілы і тэхнікі і ўмацаванне агнявых кропак. З боку РФ назіраецца прыбыццё новай тэхнікі і сіл праціўніка", - сказаў ён.

На пытанне, аб якой колькасці тэхнікі і баевікоў ідзе гаворка, Лысенка адказаў: "Папярэдняя інфармацыя сведчыць аб тым, што гэта дзясяткі вайскоўцаў і адзінак тэхнікі, але дакладнай колькасці ў нас няма. Мы ведаем, што гэта і найміты, і вайскоўцы Расейскай Федэрацыі са штатных падраздзяленняў".

Раней паведамлялася, што ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі дыверсійную групу баевікоў, якія заехалі ў горад Шчасце Луганскай вобласці на машыне хуткай дапамогі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках