5 траўня 2024, Нядзеля, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казачнік Пракаповіч прадказвае зніжэнне інфляцыі

21
Казачнік Пракаповіч прадказвае зніжэнне інфляцыі

Услед за абяцаннем не праводзіць дэвальвацыю віцэ-прэм'ер заявіў аб зніжэнні інфляцыі і дзяржаўнай запазычанасці.

Пётр Пракаповіч упэўнены, што ўзровень інфляцыі ў 2015 годзе будзе ніжэйшы за зацверджаны паказчык у 12%, паведамляе БелТА.

"Мы выходзім на ўзровень інфляцыі, які быў у мінулым годзе, - сёння ў нас 16-16,5%. Таму няма ніякіх падстаў не верыць, што 12% будзе. Думаю, што будзе нават менш", - сказаў Пракаповіч у "парламенце".

Яшчэ адной важнай задачай 2015 яна назваў выплату вонкавай дзяржаўнай запазычанасці.

"Мы ўпершыню ў наступным годзе плануем, што выплаты вонкавай дзяржаўнай запазычанасці будуць на 50% рабіцца за кошт нашых унутраных магчымасцяў. Другую частку выплат плануецца праводзіць за кошт развязання пытанняў запазычанняў на вонкавых і ўнутраных рынках. Калі гэтая праграма будзе выкананая, то ў наступным годзе вонкавая дзяржаўная пазыка не павялічыцца, а скароціцца на $1,5 млрд", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках