5 траўня 2024, Нядзеля, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве за адзін даляр просяць 22 тысячы беларускіх рублёў

2

Такі курс усталяваў камерцыйны банк "Medicinos Bankas" на віленскім аўтавакзале.

Сёння пастановай Нацбанка і ўрада ўведзеная камісія на куплю валюты ў беларускіх банках у памеры 30%. Гэта значыць, набываючы даляры, еўра, расейскія рублі і нават грыўны вы зверху курсу куплі, якая ўсталяваная банкам, заплаціце яшчэ 30% камісіі. Атрымліваецца, цяпер адзін даляр можна купіць у абменніку крыху больш, чым за 14 тысяч рублёў, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

На віленскім аўтавакзале сёння вывесілі курсы валют, дзе адзін амерыканскі даляр можна купіць за 22 тысячы беларускіх рублёў. Такі курс прапануе камерцыйны банк "Medicinos Bankas". Гэты ж банк, але на чыгуначным вакзале выставіў курс куплі даляра ў 15 900 рублёў, у краме "Акропаліс" (у Клайпедзе і Вільні) просіць за адзін "зялёны" 15.850 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках