5 траўня 2024, Нядзеля, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ЗША ўзмоцняць ахову Белага дома

1
Улады ЗША ўзмоцняць ахову Белага дома

У Белым доме ўсталююць новую агароджу, якая будзе вышэй ранейшай на паўтара метра, і пашыраць штат ахоўнікаў і супрацоўнікаў Сакрэтнай службы.

Пра гэта паведамляе Reuters. Усяго плануецца наняць амаль 300 чалавек, у тым ліку 85 спецагентаў, піша Lenta.ru.

Пры гэтым адзначаецца, што доступ наведвальнікаў у рэзідэнцыю амерыканскага прэзідэнта не будзе абмежаваны.

Узмацніць ахову Белага дома наважылі пасля некалькіх інцыдэнтаў, звязаных з няўважлівасцю супрацоўнікаў Сакрэтнай службы. 1 кастрычніка стала вядома, што Абама, будучы ў Атланце, апынуўся ў адным ліфце з узброеным ахоўнікам Цэнтра ў кантролі і прафілактыцы захворванняў, у якога было тры судзімасці.

21 верасня агенты Сакрэтнай службы затрымалі жыхара Нью-Джэрсі, які двойчы спрабаваў трапіць на тэрыторыю рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША.

20 верасня ў будынак Белага дома пракраўся 42-гадовы Амар Ганзалес. Ветэран вайны ў Іраку быў узброены нажом.

Праз гэтыя інцыдэнты, а таксама серыі іншых скандалаў, дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША Джулія Пірсан падала ў адстаўку. Паводле інфармацыі Reuters, бліжэйшым часам плануецца абраць новага кіраўніка ведамства, пры гэтым перавага будзе аддавацца кандыдатам звонку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках