25 красавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Сітуацыя на мяжы з Крымам абвастраецца

4
РНБА Украіны: Сітуацыя на мяжы з Крымам абвастраецца

Сітуацыя на пунктах кантролю на ўезд у часова акупаваны Крым абвастраецца.

Пра гэта заявіў на брыфінгу спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе "Укрінформ".

"У пунктах кантролю "Каланчак", "Чаплінка", "Чонгар" колькасць грузавікоў дасягае 400 адзінак", - паведаміў ён.

Асноўная прычына гэтых чэргаў, са слоў Лысенкі, - планы расейскага боку ўвесці з 1 студзеня дэклараванне ўсіх без выключэння тавараў, што накіроўваюцца з мацерыковай Украіны.

"Дзяржаўная памежная служба Украіны робіць усё магчымае, каб разгрузіць гэты кірунак. Чэргаў на выезд з акупаванага Крыму няма", - дадаў спікер ІАЦ РНБА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках