5 траўня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «шэрым» рынку курс даляра лічаць па 15 тысяч рублёў

7
На «шэрым» рынку курс даляра лічаць па 15 тысяч рублёў

Экспэрты заяўляюць, што ўвядзенне 30-адсоткавага збору за куплю валюты прывядзе да ўзнікнення множнасці курсаў.

Такое меркаванне яны выказалі ў каментарах для БелаПАН.

«Гэта пастанова прывядзе да стварэння ценявога рынку, курс на якім можа адрознівацца ад курсу Нацбанку на 15% першым часам. Прадаўцам будзе выгадна прадаваць па такім курсе, пакупнікам - купляць», - адзначыў фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Менску Вадзім Ёсуб.

На ягоную думку, у гэтай пастанове няма нічога добрага: «Неадэкватная пастанова, яна стварае больш дадатковых праблем». Фактычна, дадаў экспэрт, «добрымі рукамі рэгулятара ствараецца множнасць курсаў на валютным рынку».

У сувязі з гэтым, мяркуе экспэрт, можа паўтарыцца сітуацыя, якая была ў Беларусі вясной 2011 года, калі ў краіне таксама паўстала множнасць курсаў.

Словы экспэртаў пацвярджаюцца практыкай. Як паведаміў «Салідарнасці» адзін з нелегальных валютчыкаў, сёння даляр аддавалі за 15 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках