5 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча хоча скараціць імпарт расейскага газу

2
Польшча хоча скараціць імпарт расейскага газу

Польская энэргетычная кампанія PGNiG вядзе перамовы з Газпромам аб магчымым скарачэнні паставак газу з РФ.

Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца, знаёмая з ходам перамоваў.

У PGNiG не сталі каментаваць пытанне аб правядзенні перамоваў, якія тычацца перагляду кошту ў кантракце і аб'ёмаў паставак. "Праз тое, што перамовы працягваюцца, PGNiG не можа даць каментар аб дэталях перамоў", - сказалі ў кампаніі, не ўдакладніўшы, ці ідзе гаворка ў перамовах аб скарачэнні паставак.

Нагадаем, у пачатку лістапада PGNiG адправіла ў Газпром запыт аб пераглядзе коштаў на газ. У 2012 годзе PGNiG падпісаў з Газпромам пагадненне аб зніжэнні цэн на расейскі газ, які пастаўляецца ў Польшчу. Як паведамілі тады прадстаўнікі кампаніі, зніжка склала больш за 10%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках