20 красавiка 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы пасажыры сталі душыць таксіста, каб завалодаць ягоным Audi 80

У Рэчыцы пасажыры сталі душыць таксіста, каб завалодаць ягоным Audi 80

Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб разбойным нападзе на рэчыцкага таксіста.

15 кастрычніка ў лясным масіве, размешчаным паблізу вул. Энергетыкаў у Рэчыцы, пасажыры напалі на шафёра. Пацярпеламу - мужчыну 1968 года нараджэння - удалося збегчы ад зламыснікаў і паведаміць аб згоне ў міліцыю. У Гомельскай вобласці быў уведзены план «Перахоп». Праз некалькі гадзін аўтамабіль знайшлі ў Лоеўскім раёне. 15 кастрычніка ў лясным масіве, размешчаным паблізу вул. Энергетыкаў у Рэчыцы, пасажыры таксі напалі на кіроўцу, піша onliner.by.

«Пацярпелы, выконваючы чарговы заказ, прывёз траіх нецвярозых пасажыраў да выдуманага месца адпачынку іх знаёмых, - распавялі ў СК падрабязнасці гэтай справы. - Калі аўтамабіль спыніўся, адзін з абвінавачаных, 1987 года нараджэння, які сядзеў на заднім пасажырскім сядзенні, рукой абхапіў шыю кіроўцы і стаў яе здушваць. Другі абвінавачаны, 1989 года нараджэння, падышоў да аўтамабіля з боку сядзення кіроўцы, адчыніў дзверы і паспрабаваў падавіць супраціў таксіста. Пацярпеламу ўдалося вызваліцца і схавацца ў лесе. Абвінавачаныя завалодалі аўтамабілем Audi 80, які належаў яму, і з'ехалі на ім у суседні раён. Па дарозе выкралі з салона 200 000 рублёў».

«Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў зламыснікі былі затрыманыя супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў в. Нова-Баршчоўка Лоеўскага раёна, - дапоўнілі ў Следчым камітэце. - Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўленыя iншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачаных. Так, 25-гадовы жыхар Рэчыцы ў верасні выкраў з кватэры сваёй знаёмай электрадрыль, у наступным месяцы з гандлёвай залы прадуктовага магазіна - амаль 8,6 мільёна рублёў. 27-гадовы абвінавачаны ў кастрычніку пасля сумеснага распівання спіртных напояў са знаёмым пенсіянерам выкраў у яго 1,2 мільёны».

Маладым людзям выстаўленае канчатковае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 205 («Крадзеж, учынены групай асоб») і часткі 2 артыкула 207 («Разбой, учынены паўторна, групай асоб з мэтай завалодаць маёмасцю ў буйным памеры») КК РБ. Справа перададзеная ў суд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках