19 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Focus: Пуцін ратуе алігархаў за кошт расейцаў

3
Focus: Пуцін ратуе алігархаў за кошт расейцаў

Эксперты папярэджваюць, што Расея стаіць на мяжы эканамічнага краху.

Эканоміка Расеі пачала прыходзіць у заняпад, калі ў Крамлі вырашылі анексаваць Крым і справакаваць вайну на Усходзе Украіны. За гэты час рубель абясцэніўся на 50%, валютныя рэзервы краіны істотна скараціліся, а ключавая працэнтная стаўка падскочыла да 17%.

"Расея стаіць за крок ад эканамічнага краху", - пракаментаваў нямецкаму выданню Focus кіраўнік Інстытута эканамічных даследаванняў Нямеччыны Марсэль Фрацшэр.

Расейцы пакутуюць ад рэцэсіі, якая ўсё больш насоўваецца на іх краіну. Аднак не для ўсіх заняпад эканомікі Расеі такі балючы. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін кідаецца на дапамогу алігархам са свайго атачэння, ахвяруючы дабрабытам жыцця грамадзян сваёй краіны, піша zn.ua.

Адным з доказаў гэтага можа паслужыць сумніўная здзелка Цэнтрабанка з нафтавым гігантам "Раснафта", якім кіруе блізкі сябар Пуціна - Ігар Сечын.

"Гэты канцэрн, як вядома, не можа браць крэдыты на Захадзе праз санкцыі. Таму Цэнтрабанк закупіў каштоўныя паперы кампаніі "Раснафта" на 11 мільярдаў даляраў", - гаворыцца ў артыкуле.

Пасля гэтай здзелкі падзенне рубля ўзмацнілася з прычыны расходу часткі валютнага рэзерву на ненадзейныя каштоўныя паперы. Цэнтрабанк пачынае друкаваць рублі, пасля чаго зберажэнні расейцаў абясцэньваюцца, а кошты на прадукты растуць. У дадатак да гэтага ўсяго, Пуцін забараніў прадаваць еўрапейскія прадукты на расейскім рынку. Таму цяпер звычайная грэчка ў Расеі каштуе 1,35 даляра за кілаграм.

Але праблемы расейцаў не вельмі хвалююць Пуціна. Выданне піша, што ягоная мэта на сёння - любой цаной не дапусціць да ўлады апазіцыю. Інакш тады яму ў лепшым выпадку пагражае турма.

Учора расейскі прэзідэнт заявіў аб вызваленні з-пад варты аднаго з расейскіх алігархаў Уладзіміра Еўтушэнкава, супраць якога была распачатая справа за адмову прадаваць "Раснафце" сваю нафтаздабываючую кампанію. СМІ паведамлялі, што Пуцін склікае расейскіх алігархаў на вячэру. Як паведаміла крыніца, блізкая да кіраўніцтва РСПП, асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы будуць ўладальнікі буйных кампаній. Як піша выданне Bloomberg Businessweek, Пуцін ведае, што яму пагражае "палацавы" пераварот.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках