24 красавiка 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: З наступнага года будзе найжорсткая эканомія

91
Лукашэнка: З наступнага года будзе найжорсткая эканомія

Жорсткая эканомія будзе галоўным кірункам працы ў Беларусі з пачаткам наступнага года.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, паведамляе БелТА.

«Галоўным напрамкам нашай працы з пачатку новага года і ў далейшым будзе найжорсткая эканомія. Мы занадта расхлябана паводзім сябе пры ўсёй нашай руплівасці ў адносінах да фінансаў», - падкрэсліў дыктатар. «Эканомія - пытанне нумар адзін будучага года. Гэта тычыцца ўсіх», - сказаў кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам аб скарачэнні матэрыяльнага забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не тычыцца заробкаў.

«Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усе, хто можа, павінны і не павінны, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець годны заробак і танныя крэдыты на жыллё як мінімум, - заявіў дыктатар. - Гэта правільна. Таму заработную плату і жыллё мы будзем падтрымліваць, а дзе можна скараціцца - там трэба абавязкова скарачацца, аптымізаваць».

«Колькі б у нас грошай ні было, мы будзем эканоміць, дзе толькі можна. Чаму? Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі, і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыне ўносіць у рэзерв дзяржавы. Калі гэта будзе - будзе стабільнасць. А калі будзе, што адны прыносяць у краіну валюту і грошы, а іншыя проста прыходзяць у абменнікі, іх скупляюць і марнуюць або кладуць у панчоху, тады і краіна будзе так куляцца», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках