27 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА пагадзілася апублікаваць справаздачу Гарсіі

1
ФІФА пагадзілася апублікаваць справаздачу Гарсіі

Кіраўніцтва ФІФА апублікуе поўную версію справаздачы аб карупцыі пры выбары краін-гаспадынь чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў.

Тым не менш, ФІФА пацвердзіла, што Расея і Катар застануцца краінамі - гаспадынямі чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў.

Як стала вядома BBC, выканаўчы камітэт ФІФА вырашыў выпусціць "юрыдычна карэктную" версію справаздачы незалежнага следчага Майкла Гарсіі аб'ёмам у 430 старонак.

"Мы заўсёды былі схільныя да таго, каб даведацца праўду, - заявіў кіраўнік ФІФА Зэп Блатэр. - У рэшце рэшт, менавіта таму мы стварылі незалежны камітэт этыкі і следчую палату, у якой былі ўсе магчымасці для таго, каб праводзіць расследаванне з уласнай ініцыятывы".

Справаздача будзе апублікаваная па завяршэнні бягучага следства пяці падазраваных паводле справы. Чакаецца, што справаздача таксама будзе адрэдагаваная, каб абараніць прыватнасць сведак.

Следчы ФІФА Майкл Гарсія падаў у адстаўку пасля таго, як апеляцыйны камітэт арганізацыі адхіліў ягоны пратэст з нагоды высноў Ханса-Іяахіма Экерта, былога калегі Гарсіі ў ФІФА, зробленых на аснове ягонай справаздачы.

Старшыня Футбольнай асацыяцыі Англіі Грэг Дайк і многія іншыя спартыўныя чыноўнікі таксама падвергнулі рэзкай крытыцы высновы ФІФА паводле вынікаў расследавання справы аб карупцыі на выбарах краін-гаспадароў чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў.

Расея атрымала права на правядзенне чэмпіянату свету ў футболе ў 2018 годзе, Катар - у 2022. ФІФА адхіліла абвінавачванні ў карупцыі ў абодвух выпадках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках