28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога лядоўні над тэлевізарам

9
Перамога лядоўні над тэлевізарам

З прычыны занадта высокіх коштаў расейцы пачынаюць заўважаць, што жыццё ў Расеі зусім не такое, як пра яго кажуць улады.

У Расеі праз імклівы рост коштаў на прадукты і імпартныя тавары людзі пачынаюць заўважаць разыходжанне паміж рэальнасцю і тым, як яе апісвае афіцыйная прапаганда Крамля. У краіне пустая "лядоўня пачынае перамагаць тэлевізар".

Аб гэтым піша Юльян Ханс на старонках Sueddeutsche Zeitung (пераклад - ZN.ua). Аглядальнік аналізуе ўчарашнюю прэс-канферэнцыю прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і заўважае, што ён да гэтага часу цвёрда трымаецца на сваёй пасадзе. Пасля тыдня панікі праз абвал рубля і завоблачны курс замежнай валюты, якая заахвоціла расейцаў раскупляць усё запар у крамах, прэзідэнт Расеі змог 3,5 гадзіны выступаць перад прэсай і нават жартаваць.

"Пры гэтым нельга сцвярджаць, што Пуцін на самай справе даваў адказы, паколькі на сапраўды крытычныя пытанні ён не адказваў і, як заўсёды, жартаваў, распавядаў пра гісторыю і пра мядзведзяў. А перапытваць прэзідэнта было нельга", - піша аглядальнік.

Апытанне інфармацыйнага агенцтва Associated Press паказала, што 80% расейцаў да гэтага часу падтрымліваюць Пуціна. Але жыць у краіне стала значна цяжэй, і розніца паміж прапагандай і рэальнасцю становіцца ўсё больш відавочнай. Рынак гэтую розніцу заўважыў раней за грамадзян Расеі. Гэта і пацягнула адток капіталу.

"Прэс-канферэнцыя Пуціна паказала, што ў яго і паняцця няма, як вывесці краіну з цяперашняга крызісу. Больш за тое, эканоміка для яго другарадная, паколькі патрыятычны пафас і размовы пра расейскага мядзведзя, якога нельга прыручыць, да гэтага часу працуюць і прымушаюць расейцаў давяраць прэзідэнту", - гаворыцца ў артыкуле.

Таму, на думку аўтара, ёсць усе падставы лічыць, што Пуцін пратрымаецца на сваёй пасадзе яшчэ некалькі гадоў. Але дыверсіфікацыі эканомікі, пра якую ён казаў, не будзе, гэтак жа, як яе не было і ў сытыя 2000-я гады.

Разам з гэтым, казка аб "вялікай дзяржаве" пачынае разбурацца. А курс еўра і даляра нагадвае расейцам аб непрыемнай рэальнасці. Лядоўня пачынае перамагаць тэлевізар: рост коштаў на прадукты харчавання робіць аптымістычную карцінку на экране не праўдападобнай.

"Цяперашняя сітуацыя становіцца ўсё больш рызыкоўнай для Пуціна, таму нельга выключаць магчымасці, што рэжым узмоцніць рэпрэсіі супраць незадаволеных", - піша аглядальнік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках