19 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка спадзяецца на сустрэчу ў Менску

3
Парашэнка спадзяецца на сустрэчу ў Менску

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка спадзяецца на правядзенне сустрэчы кантактнай групы ў Менску 21 снежня.

Прэзідэнт Украіны правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

Парашэнка падкрэсліў, што рэжым спынення агню павінны няўхільна выконвацца ўсімі бакамі. Таксама Кіраўнік дзяржавы спадзяецца, што ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 21 снежня, Трохбаковая кантактная група зможа правесці сваю сустрэчу ў Менску пасля таго, як сёння адбудзецца відэаканферэнцыя яе ўдзельнікаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спадзяецца на рэальныя зрухі ў працэсе мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе згодна з выразнымі дамоўленасцямі аб выхадзе на лінію размежавання бакоў, абмене палоннымі і забеспячэнні дастаўкі гуманітарных грузаў, у якіх мае патрэбу насельніцтва акупаваных тэрыторый.

Міністр замежных спраў Нямеччыны адзначыў: "Вельмі важна, каб усе бакі Менскіх дамоўленасцей прытрымліваліся ўзятых на сябе абавязацельстваў і адчувалі свой абавязак іх выконваць". Ён таксама выказаў надзею, што Трохбаковая кантактная група правядзе сваю сустрэчу ў Менску ўжо ў гэту нядзелю. "Гэта павінна было б стаць знакам надзеі на карысць у наступным годзе для ўсяго ўкраінскага народа, які заслугоўвае лепшага. Для гэтага ёсць усе падставы", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Нямеччыны.

Бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю на акупаванай частцы Данецкай і Луганскай абласцей і выказалі агульную пазіцыю аб неабходнасці дастаўкі ў гэтыя рэгіёны гуманітарнай дапамогі. Прэзідэнт Украіны паведаміў аб падрыхтоўцы чарговага гуманітарнага грузу для жыхароў Данбаса.

Кіраўнік Украінскай дзяржавы таксама паведаміў, што Урад пачаў працу над падрыхтоўкай неабходнай дакументацыі для атрымання 500 млн еўра ў крэдытных гарантыях ад нямецкага ўрада, як было дамоўлена паміж Пятром Парашэнкам і Ангелай Меркель падчас візіту Федэральнага канцлера ФРГ ва Украіну ў жніўні гэтага года.

Таксама Парашэнка звярнуў увагу суразмоўцы на неабходнасць сумесных намаганняў партнёраў нашай дзяржавы і міжнародных фінансавых арганізацый для перагляду і павелічэння аб'ёмаў міжнароднай эканамічнай дапамогі Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках