26 красавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў стварыць фонд падтрымкі тэрарыстаў

8
Дэпутат Дзярждумы прапанаваў стварыць фонд падтрымкі тэрарыстаў

Адзінарос Франц Клінцэвіч прапанаваў стварыць фонд падтрымкі расейскіх тэрарыстаў у Данбасе.

Чалец камітэта Дзяржаўнай думы абароны і старшыня саюза ветэранаў Афганістана Франц Клінцэвіч прапанаваў стварыць фонд падтрымкі расейскіх тэрарыстаў у Данбасе, піша NEWSru.com.

Адзінарос Клінцэвіч распавёў, што для дапамогі тэрарыстам і іх сем'ям "трэба падумаць аб стварэнні адпаведнага фонду пад эгідай ветэранскіх арганізацый, у прыватнасці Расейскага фонду ветэранаў Афганістана". Паводле ягоных слоў, якія прыводзіць "Інтэрфакс", тэрарысты, якія паехалі ў Данбас", ніякія не найміты - яны знаходзяцца там не дзеля грошай, а паводле закліку сэрца".

Сказаўшы пра гэта, Клінцэвіч практычна даслоўна працытаваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які на прэс-канферэнцыі, якая адбылася напярэдадні, заявіў, што "ўсе людзі, якія па закліку сэрца прымаюць удзел ў баявых дзеяннях, у тым ліку і на ўсходзе Украіны, не з'яўляюцца наймітамі, бо грошай за гэта не атрымліваюць".

"Павінны адказна заявіць, што дзяржава ў асобе Міністэрства абароны, думскага камітэта абароны, нейкіх іншых структур нават ускосна не звязаная з гэтымі людзьмі. Прычым на афіцыйным узроўні пытанне наогул не абмяркоўвалася. Не буду даваць ацэнак, добра гэта ці дрэнна, але такая цяпер рэальная сітуацыя", - распавёў Клінцэвіч.

Пры гэтым ён заявіў, што нельга рабіць выгляд, што праблемы не існуе.

У канцы жніўня лідар "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка паведаміў, што на баку сепаратыстаў ваююць тры-чатыры тысячы грамадзян РФ. Паводле ягоных слоў, шэраг кадравых вайскошцаў "аддалі перавагу правесці водпуск не на пляжы, а сярод нас, сярод братоў, якія змагаюцца за сваю свабоду".

Акрамя гэтага, у СМІ з'яўлялася інфармацыя аб тым, што на ўсход Украіны ў канцы лета 2014 былі перакінутыя расейскія вайсковыя злучэнні, якія складаліся з кантрактнікаў ВДВ. Журналісты таксама распавядалі аб таемных пахаваннях дэсантнікаў у розных рэгіёнах РФ, аднак улады краіны гэтую інфармацыю абвяргалі. Пасля ў Дзярждуму ўнеслі праект закона, якія заклікае "легалізаваць" тых, хто ваюе на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках