23 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штогадовая выніковая прэс-канферэнцыя Абамы: чаго чакаць?

3
Штогадовая выніковая прэс-канферэнцыя Абамы: чаго чакаць?

Гэта першая прэс-канферэнцыя прэзідэнта ЗША ў Белым доме пасля таго, як дэмакраты саступілі ў выбарах у Кангрэс.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу ў 13:30 мясцовага часу правядзе ў Вашынгтоне штогадовую прэс-канферэнцыю паводле вынікаў года, пасля якой ён адправіцца ў адпачынак на Гаваі. Тэм для абмеркавання ў гэтым годзе нямала, паведамляе golos-ameriki.ru.

Як чакаецца, прэзідэнту трэба будзе адказаць на мноства пытанняў аб шырокім коле праблем, якія папалі ў апошні час у цэнтр усеагульнай увагі. Сярод іх рэзкае змяненне палітыкі ў дачыненні да Кубы, разбуральная кібератака на Sony Pictures, якая, паводле слоў федэральных уладаў, магла быць учыненая з тэрыторыі КНДР, а таксама ўказ прэзідэнта аб іміграцыі, які выклікаў мноства спрэчак.

Сярод іншых тэм, як чакаецца, будуць барацьба супраць «Ісламскай дзяржавы», разгромная справаздача Сената аб метадах допыту ў ЦРУ і завяршэнне баявой місіі ЗША ў Афганістане.

Таксама рэпарцёры могуць закрануць праблему напружаных адносін прэзідэнта з рэспубліканцамі ў Кангрэсе, якія са студзеня будуць кантраляваць абедзве палаты.

Гэта першая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Абамы ў Белым доме з таго дня, калі Дэмакратычная партыя пацярпела паразу на лістападаўскіх выбарах у Кангрэс.

Што тычыцца ўнутрыпалітычных праблем, прэзідэнт хутчэй за ўсё закране стан эканомікі, аховы здароўя і хвалі пратэстаў з прычын адносін паліцыі да афраамерыканцаў і прадстаўнікоў іншых меншасцей, якая пракацілася па краіне.

Улічваючы, што да канца другога прэзідэнцкага тэрміну Абамы засталося ўсяго два гады, яго таксама могуць папрасіць пракаментаваць будучую ў 2016 годзе перадвыбарчую кампанію.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках