25 красавiка 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне расейскага рубля балюча ўдарыла па курортах Тайланда

7
Падзенне расейскага рубля балюча ўдарыла па курортах Тайланда

Колькасць нумароў у гатэлях, забраніраваных турыстамі з Расеі на гэты навагодні сезон, скарацілася на 70 адсоткаў.

Імкліва падаючы курс расейскай валюты становіцца сур'ёзнай праблемай для шматмільярднай турыстычнай галіны Тайланда, якая ў мінулым годзе перажывала не лепшыя часы праз палітычныя хваляванні, кульмінацыяй якіх стаў бяскроўны ваенны пераварот, які адбыўся 22 траўня, паведамляе «Голас Амерыкі».

Зараз, калі курс рубля ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню адносна даляра і іншых асноўных валют, расейцы абмяжоўваюць свае выдаткі, у тым ліку на адпачынак за мяжой.

Гэта адчуваецца ў такіх месцах, як курортны горад Патая на ўсходнім беразе сіямскага заліва. Паводле звестак тайландскай асацыяцыі гасцініц, у выніку змяншэння колькасці расейцаў, якія прыязджаюць і звычайна не абмяжоўваюць сябе ў выдатках, колькасць нумароў у гасцініцах, забраніраваных турыстамі з Расеі на гэты сезон (з 28 снежня па 15 студзеня), скарацілася на 70 адсоткаў.

Сулада Сарутылаван, дырэктар аддзялення Асацыяцыі турызму Тайланда ў Патаі, распавядае, што цяжка ўявіць сабе бурнае начное жыццё гэтага марскога курорта без расейцаў.

«На самой справе, гэта адзін з галоўных, ці нават галоўны рынак для Патаі. Расейскія турысты на першым месцы. У мінулым годзе тут пабывала каля 1,7 млн. расейцаў».

Паводле стану на канец лістапада, колькасць расейскіх турыстаў, якія пабывалі ў Тайландзе, склала 1,4 млн. чалавек. Аднак снежань абяцае сапраўдную катастрофу, і ўладальнікі гасцініц чакаюць скарачэння агульнай колькасці расейскіх турыстаў на цэлых 50 адсоткаў у параўнанні з мінулым годам.

Сулада кажа, што найбольш папулярныя месцы, такія як Патая, Пхукет і Саму, дзе заўсёды з нецярпеннем чакаюць прыезджых, якія абменьваюць расейскія рублі на тайландскія баты, не чакаюць нічога добрага, па меншай меры ў бліжэйшыя шэсць месяцаў.

«Мы не ведаем, калі гэта ўсё скончыцца. Тыя тураператары і ўладальнікі гасцініц, якія абслугоўваюць ў асноўным расейскіх турыстаў, вельмі моцна турбуюцца. Але цяпер яны спрабуюць пераключыцца на іншыя рынкі, каб неяк кампенсаваць скарачэнні колькасці расейцаў, якія прыязджаюць у Патаю».

Тайскія курортныя горада і астравы, для якіх расейскія турысты з'яўляюцца найважнейшай крыніцай даходаў, у тэрміновым парадку прыдумляюць новыя маркетынгавыя ініцыятывы, каб прыцягнуць турыстаў з Кітая і з краін-чальцоў АСЕАН.

У апошнія гады ў колькасці турыстаў, якія прыязджаюць у Тайланд, расейцы займалі трэцяе месца.

Ну, а тым, хто ўсё ж такі хоча ненадоўга і за невялікія грошы выратавацца ад доўгай і халоднай расейскай зімы, даводзіцца карэктаваць свае планы, перамыкаючы ўвагу на больш даступныя В'етнам і Бірму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках