25 красавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы міністр абароны Расеі

5
Памёр былы міністр абароны Расеі

У Маскве на 79-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр былы міністр абароны Расеі генерал войска Ігар Радзівонаў.

Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў кіраўнік апарата Клуба военачальнікаў РФ Мікалай Дзярабін.

Радзівонаў нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Куракіна Сярдобскага раёна Пензенскай вобласці. На вайсковай службе з 1954 года. У 1957 годзе ён скончыў Арлоўскую танкавую вучэльню, у 1970 годзе - Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1980 годзе - Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба.

Радзівонаў падчас вайсковай службы прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода да міністра абароны Расейскай Федэрацыі. На апошняй пасадзе ён знаходзіўся з ліпеня 1996 года па травень 1997 года.

У 1996 г. Радзівонаву прысвоенае званне генерала войска. Военачальнік узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II і III ступені, медалямі.

Пахаванне Радзівонава адбудзецца на Вайсковых мемарыяльных могілках у падмаскоўных Мыцішчах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках