6 траўня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія фермы: Праз расейскія санкцыяў мы губляем грошы

10
Беларускія фермы: Праз расейскія санкцыяў мы губляем грошы

Забарона на продаж мяса, курыцы і малака ў Расею дзейнічае ў дачыненні да 17 прадпрыемстваў.

Прычым навіны аб новых прэтэнзіях прыходзяць кожны дзень. Напрыклад, учора на сайце Рассельгаснагляду з'явілася інфармацыя аб тым, што ў каўбасе вытворчасці Мёрскага мясакамбіната знайшлі вірус чумы. У адказ на гэта намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыля абурыўся, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Сёння на сайце Рассельгаснагляду з'явілася такое прадпрыемства, як Міёрскі мясакамбінат. Нібыта ў ягонай прадукцыі знойдзены геном АЧС. Я задаў пытанне Яўгену Непаклонаву: на якой падставе вы робіце такое сцвярджэнне, калі прадпрыемства цягам апошніх паўтара гадоў наогул не экспартавала прадукцыю ў Расею? - заявіў ён.

У суботу беларускі бок папрасіў аднавіць пастаўкі пад гарантыі дзяржаўнай ветслужбы Беларусі. Але расейскія спецыялісты адмовіліся. На гэтым тыдні перамовы аднавіліся ўжо ў Менску: 1 і 2 снежня праходзіць сустрэча прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі і кантрольна-наглядных службаў Беларусі, Казахстана і Расеі.

А пакуль вышэйшыя чыны спрабуюць зняць гандлёвыя бар'еры, прадпрыемствы і фермы падлічваюць страты.

- Мы цяпер не адгружаем прадукцыю на мясакамбінаты - не бяруць, - коратка сказалі на адным з беларускіх свінакомплексаў.

- Мы не пацярпелі праз адгрузкі ў Расею, так як заўсёды працавалі толькі на ўнутраным рынку, - распавяла дырэктар аднаго з свінакомплексаў у Менскай вобласці. - Але мы фінансава пакутуем праз абвал коштаў. Калі мяса не ідзе на экспарт, то яно паступае на айчынныя прылаўкі. Прадукцыі стала шмат, і, натуральна, яна патаннела. Не гледзячы на гэта, мы стараемся своечасова выплачваць заробак, расплачвацца з пастаўшчыкамі кармоў. А заводы з намі імкнуцца разлічвацца.

Праўда, у некаторых прадпрыемстваў ёсць і больш сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Так, на адным з мясакамбінатаў, які трапіў пад расейскія санкцыі, распавялі, што цяпер складана разлічвацца за сыравіну са свінакомплексаў.

- Недаатрымаем у экспарце, калі далей будзе так развівацца сітуацыя і не адкрыюцца нашы прадпрыемствы, блізу $100 млн., - распавёў на днях у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках