7 траўня 2024, aўторак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Самазадаволенасць Пуціна лопне разам з нафтавай бурбалкай

9

Зніжэнне коштаў на нафту даб'е расейскую эканоміку.

Пра гэта піша адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Самазадаволенасць і самаўпэўненасць расейскай улады лопнуць разам з нафтавай бурбалкай, - адзначае ён. - Бурбалка, напампаваная гіганцкай эмісіяй даляраў і імклівым ростам кітайскай эканомікі, здзімаецца на вачах.

Кошт нафты зніжаецца праз аб'ектыўныя і доўгатэрміновыя прычыны.

Па-першае, гэта Сланцавая рэвалюцыя, якая прывяла да таго, што Амерыка ўвайшла ў тройку найбуйнейшых вытворцаў нафты і газу. Запасы сланцавай нафты і газу велізарныя, тэхналогіі ўвесь час удасканальваюцца і прыводзяць да зніжэння сабекошту. Цяпер сабекошт блізкі да $40 і відавочна будзе зніжацца.

Па-другое, запаволенне тэмпаў росту ў Кітаі носіць доўгатэрміновы характар, паколькі растуць даходы кітайскіх рабочых, расце сабекошт кітайскіх тавараў, а таксама адбылася ўрбанізацыя Кітая і танных працоўных рук з кітайскіх вёсак ўсё менш і менш.

Па-трэцяе, Амерыка ўсё менш друкуе даляры, яе эканоміка на ўздыме, а значыць танных даляраў на рынку сыравіны чакаць не даводзіцца».

Барыс Нямцоў мяркуе, што свет ужо жыве ў новай рэальнасці. Эпоха дарагой нафты ў мінулым. Ён прыводзіць дынаміку коштаў нафты за апошнія 140 гадоў.

«На графіцы выразна бачныя две бурбалкі, - піша Барыс Нямцоў. - Першая бурбалка 70-80 гадоў мінулага стагоддзя звязаны з дзеяннямі экспарцёраў нафты на чале з Саудаўскай Аравіяй. Яны абмежавалі вытворчасць нафты і кошт стаў расці. У нашай краіне [Расеі] гэта эпоха застою-брэжнеўскага перыяду, пра які з настальгіяй успамінае старэйшае пакаленне. Бурбалка лопнула ў сярэдзіне 80-х, а разам з ім і Савецкі Саюз.

У 90-я, калі ва ўладзе быў Ельцын, сярэдні кошт нафты складаў 17-20 даляраў, а калі яна апусцілася да 10, здарыўся дэфолт 98 года. Гэта былі цяжкія гады, але Расея захавалася.

У 2000-ыя стала надзімацца новая нафтавая бурбалка ў першую чаргу праз Кітай, а таксама праз напампоўванне сусветнай эканомікі надрукаванымі далярамі. Пуціну пашанцавала. Першыя 14 гадоў ён кіраваў пры дарагой нафце, а кароткі крызіс 2008-2009 гадоў быў пераадолены эмісіяй амерыканскіх грошай.

Але цяпер дармаўшчыне прыходзіць канец. Пры гэтым Расея кіруецца абсалютна некампетэнтнай, сквапнай і цынічнай камандай».

«Становішча краіны вельмі цяжкае», - піша Нямцоў і пералічвае прычыны гэтага:

1. Расея знаходзіцца ў канфрантацыі з Еўропай і Амерыкай,

2. Расея пад прэсам санкцый,

3. Стасункі з суседзямі - варожыя. У сутнасці, з найбуйнейшым нашым суседам на захадзе Украінай мы знаходзімся ў стане вайны.

4. Інстытуты дзяржавы разбураныя. Незалежны суд адсутнічае, праваахоўная сістэма накіраваная на барацьбу з апазіцыяй, карупцыя квітнее, улада нязменная, інстытут выбараў знішчаны.

5. Эканоміка трымаецца на экспарце сыравіны і імпарце ўсяго астатняга ад лекаў да аўтамабіляў, машын і абсталявання. Краіна безнадзейна адстала і страціла канкурэнтаздольнасць практычна ва ўсім, акрамя здабычы карысных выкапняў і вытворчасці асобных відаў зброі,

6. Стаўка на Кітай - глупства і стратэгічная памылка. Кітайцам трэба наша сыравіна, тэрыторыі і пастаўкі зброі.

7. Кіраўніцтва відавочна неадэкватнае. Поўнае неразуменне, што рабіць у эканоміцы і працяг згубнага агрэсіўнага курсу ў замежнай палітыцы.

Барыс Нямцоў прапануе шляхі развязання праблемы і піша, што неабходна зрабіць кіраўніцтву Расеі:

1. Спыніць агрэсію і вайну, сесці за стол перамоваў з Украінай і ЕЗ і дамовіцца аб скасаванні санкцый у абмен на мір.

2. Спыніць істэрыку і хлусню ў СМІ ў першую чаргу на ТВ.

3. Спыніць пераслед апазіцыі

4. Правесці нармальныя, празрыстыя выбары

5 Вярнуць правы рэгіёнам і муніцыпалітэтам

6. Спыніць гонку ўзбраенняў і укладваць грошы ў адукацыю і медыцыну

7. Спыніць бясчынства ў бізнэсе, і не ўмешвацца ў працу судоў.

8. Скараціць чыноўнікаў і выдаткі на іх.

«Будзе гэта рабіць Пуцін? Не, вядома. Будзе рабіць наадварот, - піша ён. - Самагубна і для Расеі і для сябе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках