6 траўня 2024, панядзелак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Toobes хоча спяваць па-беларуску

3
The Toobes хоча спяваць па-беларуску

Англамоўны гурт з Менска запіша песні на беларускай мове.

Пра гэта Toobes паведамілі падчас свайго сумеснага канцэрту з Akute ў PrimeHall. У слухачоў меркаванне што да сур'ёзнасці гэтага намеру разышліся, таму журналісты праверылі гэтую інфармацыю ў дырэктара гурту Вячаслава Ламакіна. І той пацвердзіў, што музыкі сур'ёзна разважаюць пра тое, каб спяваць па-беларуску, піша tuzin.fm. Разглядаўся варыянт пераспяваць штосьці з «Песняроў», але ў выніку ад яго адмовіліся. «Мы аўтэнтычныя, таму не хочам як ва ўсіх. Ёсць песня з трэцяга альбома, якую Стас хацеў бы праспяваць па-беларуску. Але да гэтага трэба прыйсці. Я буду гэтае пытанне лабіраваць», - адзначыў Вячаслаў Ламакін.

З ягоных слоў, The Toobes падчас працы над сваім альбомам «Road To The Big Time» перажыў няпростую сітуацыю, звязаную з рознымі поглядамі на развіццё гурту. Не абышлося без канфліктаў, у выніку чаго адбыліся змены ў складзе. На гэты момант непаразуменняў нібыта няма, і музыкі гатовыя думаць аб далейшых кроках.

У 2010 годзе, падчас уручэння ўзнагарод Experty.by лідэр The Toobes Стас Ламакін адмовіўся разумець па-беларуску. «Мне непрыемна: вы гаворыце па-беларуску, мы па-руску. Мы на розных мовах гаворым. Мне гэта непрыемна», - сказаў ён. Пасля гэтага, мабыць, адбылася эвалюцыя поглядаў гурту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках