7 траўня 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі просяць не выходзіць на лёд

5
Сіноптыкі просяць не выходзіць на лёд

Выходзіць на лёд беларускіх вадаёмаў вельмі небяспечна.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры.

У мінулы перыяд (26-30 лістапада) на рэках і вадаёмах краіны адбывалася ўзмацненне лёдаўтваральных працэсаў. Цяпер на Бярэзіне, на вялікіх участках Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, асобных участках Нёмана і Прыпяці, а таксама іх прытокаў усталяваўся ледастаў, месцамі ў ім адзначаюцца палонкі. На вадаёмах назіраецца тонкае ледзяное покрыва. Выходзіць на лёд вельмі небяспечна.

Ва ўзроўню рэжыму рэк рэспублікі адзначаюцца дзённыя ваганні ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-13 см, рэзкія (25-58 см) ваганні ўзроўню назіраюцца на асобных участках Нёмана, Дняпра і Прыпяці ў выніку намнажэння ў рэчышчы ракі шарашу.

У найбліжэйшыя дні будзе адбывацца нарастанне таўшчыні ледзянога покрыва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках