7 траўня 2024, aўторак, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея фінансуе пратэсты ў Балгарыі і Румыніі

2
Расея фінансуе пратэсты ў Балгарыі і Румыніі

У Балгарыі антыўрадавыя пратэсты і пратэсты супраць сланцавых праектаў Chevron былі арганізаваны і аплачаныя прарасейскімі сіламі.

Пра гэта заявіў былы міністр унутраных спраў краіны Цветан Цвятанаў у інтэрв'ю выданню Financial Times, піша ZN.ua.

Са слоў былога міністра, дэманстрацыі ў краіне прайшлі паводле сцэнару, распрацаваным Расеяй і рэалізаванаму з дапамогай балгарскіх бізнэсоўцаў. Яго словы пацвердзілі іншыя балгарскія чыноўнікі.

Пратэсты ў краіне пачаліся пасля павышэння коштаў на электрычнасць, пры гэтым найбольш актыўна сябе праяўлялі прадстаўнікі ультраправай партыі «Атака». Двое былых дарадцаў балгарскага ўрада заявілі, што партыя атрымлівала фінансаванне праз Сафійскае аддзяленне праваслаўнай культуры «Русский мир».

У Румыніі сітуацыя аналагічная, палітыкі падазраюць дачыненне Расеі да антысланцавых дэманстрацый, якія прывялі да скасавання праекта з удзелам Chevron у 2013 годзе. Палітыкі, у тым ліку і прэм'ер-міністр Румыніі, мяркуюць, што пратэсты былі арганізаваныя і прафінансаваныя расейскай кампаніяй «Газпрам».

Нагадаем, раней генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн шчыра заявіў, што ўважае Расею арганізатарам кампаніі супраць здабычы сланцавага газу ў Еўропе. Пасля заявы Расмусэна, у NATO адмовіліся прызнаць гэтую заяву афіцыйнай пазіцыяй арганізацыі і падкрэслілі, што выказванні Расмусэна - гэта ягонае асабістае меркаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках