7 траўня 2024, aўторак, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста з Кобрына будуць судзіць за акцыю памяці паўстанцаў Каліноўскага

9
Актывіста з Кобрына будуць судзіць за акцыю памяці паўстанцаў Каліноўскага

Грамадскі актывіст Аляксандр Мех і ягоны сын Антон атрымалі позвы.

Непаўналетняга Антона выклікаюць у камісію ў справах непаўналетніх пры Кобрынскім райвыканкаме, а Аляксандра Меха - у суд, піша сайт ПЦ «Вясна».

Па позве, падпісанай намеснікам старшыні суда Кобрынскага раёна Пятром Цімашэнкам, Аляксандра абвінавачваюць у парушэнні ч.1 арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса і выклікаюць у суд, у якасці вінаватага ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Масавым мерапрыемствам, у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення якога абвінавачваецца кобрынскі актывіст і ягоны сын - гэта традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, які штогод праводзіцца ў Свіслачы Гарадзенскай вобласці. Удзельнікі гэтага мерапрыемства наведваюць магілу Віктара Каліноўскага, брата Канстанціна, ускладаюць кветкі на памятных месцах, звязаных з паўстаннем, наведваюць Якушоўку, дзе была радавая сядзіба Каліноўскіх, успамінаюць герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Радзімы.

Антон Мех выехаў на вучобу за мяжу і прысутнічаць на разглядзе пратаколу аб так званым правапарушэнні ў камісіі не зможа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках