7 траўня 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расея пастаўляе сучасную зброю баевікам у Данбасе

5
Генеральны сакратар NATO: Расея пастаўляе сучасную зброю баевікам у Данбасе

Генеральны сакратар NATO Ёнс Сталтэнбэрг абвінаваціў Расею ў дэманстратыўнай непавазе межаў Украіны.

Выступаючы ў панядзелак 1 снежня ў Брусэлі, Сталтэнбэрг заявіў, што ва Украіне і вакол яе назіраецца значнае нарошчванне расейскай вайсковай моцы. Са слоў генеральнага сакратара NATO, прадаўжаецца «перакідка ва Украіну сучаснай расейскай зброі, вайсковай тэхнікі і асабістага складу ў дапамогу сепаратыстам, якія выкарыстоўваюць гвалтоўныя метады».

У нядзелю ўкраінскія афіцыйныя асобы паведамілі, што калона з 106 грузавікоў з расейскага боку перасекла дзяржаўную мяжу Украіны без дазволу Кіева, паведамляе «Голос Америки».

Хоць расейскія ўлады заявілі, што гаворка ідзе пра чарговы гуманітарны канвой, якi ажыццяўляе пастаўку «гуманітарнай» дапамогі мірным жыхарам на ўсходзе Украіны, прадстаўнік украінскіх вайскоўцаў Андрэй Лысенка заявіў у мінулую нядзелю, што грузы з тэрыторыі Расеі - гэта ў асноўным зброя і боепрыпасы, якія апынуцца ў руках мяцежнікаў.

У панядзелак Лысенка паведаміў, што ў выніку зноў распачатых баёў з сіламі сепаратыстаў за данецкі аэрапорт, загінулі, трое ўкраінскіх вайскоўцаў, і яшчэ 14 атрымалі раненні.

Ён таксама заявіў, што ў баях на баку сепаратыстаў ваююць расейскія спецназаўцы, паведаміўшы, што аэрапорт застаецца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Кіраўнік NATO Сталтэнбэрг падкрэсліў, што агрэсіўныя дзеянні Расеі пагражаюць еўраатлантычнай бяспецы, адзначыўшы «істотнае ўзмацненне расейскай вайсковай актыўнасці ў Еўропе і за яе межамі».

У той жа дзень Вялікабрытанія выказала занепакоенасць у сувязі з тым, што адбываецца ўсё больш «агрэсіўнае» зандаванне расейскімі вайсковымі самалётамі паветранай прасторы Вялікабрытаніі.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках