6 траўня 2024, панядзелак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Вар'яцтва Расеі не мае межаў

12
Кіраўнік МЗС Літвы: Вар'яцтва Расеі не мае межаў

Адкрыты напад на Літву малаверагодны, хоць паводзіны Расеі нагадваюць паводзіны вар'ята.

Аб гэтым сказаў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе «Европравда».

«Асабіста я думаю, хоць ёсць і тыя, хто думае інакш, што мы не павінны чакаць прамога нападу. Усё ж мы з'яўляемся сябрамі NATO, і было б вялікай рызыкай нападаць на краіну адкрыта. І хоць вар'яцтва не мае межаў, я не думаю, што такі сцэнар рэалістычны. А лакальныя канфлікты, не абавязкова ў Літве, магчымыя», - сказаў міністр.

Кажучы пра чэргі грузавікоў на мяжы з Расеяй, Лінкявічус падкрэсліў, што Расея не з'яўляецца надзейным бізнэс-партнёрам.

«Літоўскі бізнэс сам убачыў, што доўгатэрміновыя стасункі з Расеяй не з'яўляюцца надзейнымі. Я мяркую, што прыйдзе час, калі гандаль з гэтай краінай зноў наладзіцца. Але цяпер варта цвяроза ацэньваць патэнцыйныя рызыкі», - сказаў ён.

Міністр растлумачыў, што часам Расея ўводзіць розныя абмежаванні без якой-небудзь прычыны, але ў гэтым выпадку прычынай маглі стаць словы прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ аб тым, што Расея - тэрарыстычнай дзяржава.

Нагадаем, прэзідэнт Літвы назвала Расею тэрарыстычнай дзяржавай і не адмовілася ад сваіх слоў. Пазней на літоўска-расейскай мяжы пачаліся праблемы з пропускам аўтамабіляў з літоўскімі нумарамі, і з літоўскімі таварамі на тэрыторыю РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках