7 траўня 2024, aўторак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада можа прызначыць склад новага Кабінета міністраў «пакетам»

Рада можа прызначыць склад новага Кабінета міністраў «пакетам»

Усе кандыдатуры ва ўрад прадставяць на савеце кааліцыі ў аўторак.

Вярхоўная Рада Украіны на сваім пасяджэнні ў аўторак мае намер прызначыць новы склад урада «пакетам», паведамляе крыніца «Украінскай праўды».

Прапанова намесніка кіраўніка фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Мустафа Найем аб галасаванні за кандыдатуру кожнага міністра ў асобнасці не была зацверджаная.

Згодна з інфармацыяй, Юрый Луцэнка выступіў за вызваленне Сяргея Чабатар ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў, калі Авакаў застанецца кіраўніком ведамства.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання Insider, на пасяджэнні фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» напярэдадні назвалі кандыдатаў ва ўрад ад іншых палітычных сілаў.

У прыватнасці, ад «Народнага фронту» Арсен Авакаў прэтэндуе на Міністэрства ўнутраных спраў, Павел Пятрэнка - на пасаду кіраўніка Мінюста, а Вячаслаў Кірыленка хоча ўзначаліць Мінкульт.

«Самапоміч» прэтэндуе на Міністэрства аграрнай палітыкі, і прапануе прызначыць яго старшынёй Аляксандра Паўленку.

«Бацькаўшчына» са свайго боку хоча бачыць Ігара Шаўчэнку на пасадзе кіраўніка Мінэкалогіі, піша zn.ua.

Таксама адзначаецца, што пытанне віцэ-прэм'ерства Ігара Жданава яшчэ дыскутуецца, паколькі кандыдатаў усіх віцэ-прэм'ераў, уключаючы першае, яшчэ не вызначылі.

Суразмоўца таксама адзначыў, што ў аўторак адбудзецца адкрыццё пасяджэння Рады, а потым будзе абвешчаны перапынак, падчас якога адбудзецца савет кааліцыі, дзе і будуць прадстаўлены ўсе кандыдаты ва ўрад.

Паведамлялася, што на пасяджэнні фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» была прынятая пастанова аб прызначэнні Юрыя Стэця кіраўніком Міністэрства справаў інфармацыйнай палітыкі.

Раней паведамляўся спіс кандыдатаў «Блока Пятра Парашэнкі» на міністэрскія пасады, які выглядае так: Міністэрства паліва і энэргетыкі - Уладзімір Дземчышын, Міністэрства аховы здароўя - Аляксандр Квіташвілі, Мінэканомікі (або Мінэкалогіі) - Айварас Абрамавічус, Мінфін - Наталля Ярэська, Мінадукацыі - Сяргей Квіты, першы віцэ-прэм'ер (Мінрэгіёнсбуд) - Генадзь Зубко, Мінсацпалітыкі - Павел Разенка, Мінінфраструктуры - Андрэй Піваварскі, Мінінфармацыі - Юрый Сцець.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках