6 траўня 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі купляюць літы ў 40 разоў танней афіцыйнага курсу

2
Беларускія банкі купляюць літы ў 40 разоў танней афіцыйнага курсу

З 1 студзеня 2015 літоўскі літ знікне як нацыянальная валюта. Літва стане 19-м удзельнікам зоны еўра.

Цягам апошніх 12-ці гадоў курс літа ў стасунках да еўра быў нязменным, застаецца ён такім жа і ў апошнія тыдні хаджэнні нацыянальнай валюты. У тым, каб абмяняць літы на еўра па рэальным курсе, самі літоўцы ніякай бяды не бачаць, піша «Наша Нiва».

А што рабіць беларусам, у якіх на руках засталіся літоўскія грошы?

Афіцыйны курс Нацбанка - 3894 беларускіх рубля за літ, аднак разлічваць на яго не прыходзіцца.

«Тэхнабанк» прымае літы па 3400 рублёў, «БелСвісБанк» - па 3195 рублёў. Але гэта хутчэй выключэнне з правілаў.

Асобныя беларускія банкі ўжо адмовіліся ад працы з адліваным, іншыя - у большасці сваёй, увялі звышнявыгадныя курсы.

Напрыклад, у «МТБанку» за літ прапаноўваюць усяго 1500 рублёў. Зрэшты, і купіць літы можна танна - па 3500 рублёў, але ў продажы яны з'яўляюцца вельмі рэдка.

«БПС-Сбербанк» пайшоў далей і выставіў курс куплі - 1000 рублёў, але прадае літ па-ранейшаму па 4000 рублёў.

Па 500 рублёў гатовыя плаціць за літ «Беларускі народны банк», а вось рэкардсменам стаў банк «БелВЭБ», які працуе, напэўна, з самай вялікай колькасцю экзатычных валют.

Выміраючы літ тут гатовы купіць усяго толькі за... 100 рублёў. Гэта амаль у 40 танней наміналу!

Прадаваць літы па такім курсе няма неабходнасці - нават пасля 1 студзеня 2015 старымі грашыма можна будзе расплаціцца ў любой літоўскай краме. Гэты перыяд будзе доўжыцца два тыдні, але як мінімум яшчэ паўгода старую нацвалюту будуць прымаць мясцовыя банкі. Некаторыя з іх, напрыклад, Lietuvos Bankas, прадоўжыць абмен да канца наступнага года.

Тыя, хто папросіць знаёмых ці сам апынецца ў Літве ў гэтыя дні, усё яшчэ можа абмяняць літ паводле курсу 1:3,45.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках