7 траўня 2024, aўторак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца «Фабрыкі зорак» адмовілася ад расейскіх узнагарод

10

Украінская спявачка Анастасія Прыходзька выставіла «залатыя талеркі» на дабрачынны аўкцыён, а грошы адправіць байцам ў зону АТА.

Украінская спявачка Насця Прыходзька вечарам 1 снежня прэзентавала відэакліп, прысвечаны украінскім байцам - «Героі не паміраюць». Падчас прэзентацыі спявачка дэманстратыўна вынесла на сцэну «залатыя талеркі», якія яна атрымала на расейскім «Муз-ТВ» і «Фабрике звезд», піша kp.ua.

- Я адмовілася ад усіх расейскіх узнагарод. Калі ў кагосьці яшчэ і былі якія-небудзь сумневы, спадзяюся іх больш няма і не будзе. Хачу, вельмі хачу каб гэтыя «ўзнагароды» прынеслі карысць. Дапамаглі нашым байцам-жаўнерам і добраахвотнікам, а вата хай абураецца: «Дакуль рускія ўзнагароды будуць бандэраўцамі дапамагаць!». Мне на іх напляваць! Мне галоўнае, каб нашы Героі вярнуліся дадому... Слава Україні!, - напісала Насця ў той жа вечар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Узнагароды Прыходзька выставіла на дабрачынны аўкцыён. Усе сабраныя грошы пойдуць на патрэбы байцоў у зоне АТА.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках