7 траўня 2024, aўторак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі пачалі прадаваць па 11 тысяч рублёў

48
Даляр у Беларусі пачалі прадаваць па 11 тысяч рублёў

Кошт даляра ў Беларусі перасягнуў псіхалагічную мяжу.

Афіцыйны курс амерыканскай валюты на заўтра, 3 снежня, складае 10 820 рублёў. «Хоўм Крэдыт Банк» тым часам прадае даляры па 11 тысяч рублёў, упершыню дасягнутая гэтая псіхалагічная мяжа. Гэта самы нявыгадны курс у краіне, але і астатнія банкі не адстаюць, піша «Наша Нiва».

Напрыклад, у «Беларусбанку» курс продажу даляра ў цэнтральным офісе складае 10 930 рублёў, аднак у некаторых раённых аддзяленнях ён дасягае 10 980 рублёў. За такія грошы, напрыклад, можна набыць у абменніках Магілёўшчыны - у Хоцімску, Дрыбіне, Глуску.

Паводле звестак Нацыянальнага банка краіны, падзенне беларускага рубля з пачатку года склала 2,46% да еўра і 12,92% да даляра.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках