7 траўня 2024, aўторак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты аднавілі штурм Данецкага аэрапорта

3
Тэрарысты аднавілі штурм Данецкага аэрапорта

Украінскія вайскоўцы сёння раніцай адбілі чарговы штурм данецкага аэрапорта.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе "ЛІГАБізнэсІнфарм".

"Вораг панёс страты ад дзеянняў украінскай артылерыі і кінжальнага агню дэсантнікаў", - сказаў ён. Каментуючы па просьбе журналістаў учорашнюю інфармацыю аб тым, што ўкраінскі генерал-лейтэнант Уладзімір Аскараў і расейскі генерал-лейтэнант Аляксандр Лянцоў дамовіліся аб спыненні агню ў Данецкам аэрапорце, Лысенка сказаў: "Пасля таго як 52 абстрэлы сіл АТА за мінулыя суткі адбыліся - ну пра якія дамоўленасці можна казаць. Агонь працягваецца. Пакуль ідуць перамовы бакоў".

З ягоных слоў, чакаецца, што перамовы аб спыненні абстрэлаў данецкага аэрапорта і агулам буфернай зоны, пазначанай менскімі пратаколамі, працягнуцца сёння. "Гэтыя генералы надзеленыя паўнамоцтвамі ў правядзенні кансультацый і перамоў з бакамі што да спынення агню. Паколькі ўкраінская старана паслядоўна і ўзорна выконвае ўсе дамоўленасці, якія былі дасягнутыя ў Менску, мы чакаем ад іншай стараны такога ж узорнага выканання ўсіх дамоўленасцей. Для пачатку трэба спыніць агонь. Украінскія вайскоўцы агонь адкрываюць толькі ў адказ", - адзначыў ён.

"Мы чакаем, што вынікі перамоваў будуць пазітыўнымі, паколькі ўчора, наколькі мы разумеем, быў першы раўнд перамоваў. Сёння яны павінны працягнуцца. Мы павінны выйсці на агульны кансэнсусны варыянт, які павінен быць узгоднены з усімі старанамі. Калі баевікі спыняць агонь, мы прыступім да наступнага пункта менскіх дамоўленасцей - гэта адвод цяжкай тэхнікі ад лініі размежавання на 15 км углыб тэрыторыі. Паколькі сёння будзе працяг перамоваў, значыць, учора дамовіліся аб тым, каб працягнуць гэтыя кансультацыі. Калі будуць вынікі - мы вам пра іх абавязкова скажам", - сказаў ён.

Лысенка не змог удакладніць, дзе канкрэтна праводзяць кансультацыі генералы - ва Украіне ці Расеі, але зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што гэта адбываецца ў раёне аэрапорта: "За мінулыя суткі аэрапорт Данецка абстрэльваць. Там фізічна было немагчыма знаходзіцца і праводзіць якія-небудзь перамовы".

Нагадаем, у аэрапорце Данецка ўжо тры дні ідуць жорсткія баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі тэрарыстамі. Дарадца прэзідэнта Украіны і лідар валанцёрскага руху "Крылы Фенікса" Юрый Бірукоў заявіў аб гібелі ў баях за аэрапорт 27 вайскоўцаў расейскага спецназа.

У панядзелак у раён аэрапорта выехалі кіраўнікі сумеснага цэнтра ў кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню. Украінскую старану прадстаўляў генерал-лейтэнант Уладзімір Аскараў, Расею - генерал-лейтэнант Аляксандр Лянцоў. Пазней стала вядома, што падчас праведзеных перамоваў кіраўнікоў сумеснага цэнтра Украіны і Расеі ў раёне Данецкага аэрапорта агонь спынены.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках