7 траўня 2024, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентуе «Беларускую глыбiню» ў Варшаве

Павел Севярынец прэзентуе «Беларускую глыбiню» ў Варшаве

Прэзентацыя пройдзе заўтра, 3 снежня.

Павел Севярынец у Варшаве ўпершыню пасля вызвалення прадэманструе сваю новую кнігу «Беларуская глыбiня», якая ўбачыла свет у 2014 годзе ў рамках серыі «Кнігарня пісьменніка». Яна была выдадзеная ў выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

«Беларуская глыбiня» была напісаная Паўлам Севярынцам у складаны час, калі ён знаходзіўся ў трохгадовай ссылцы ў спецкамендатуры вёскі Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобласць) пасля Плошчы. Фактычна, кніга - серыя цікавых эсэ на тэму нацыянальнай ідэі, гісторыі, жыцця беларускай вёскі.

Павел Севярынец кіраваў штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. У ноч на 20 снежня 2010 года быў арыштаваны і адбыў трохгадовае пакаранне. Амаль 5 месяцаў непасрэдна пасля арышту Павел правёў у следчым ізалятары КДБ. 19 кастрычніка 2013 палітык быў вызвалены.

У час сустрэчы Павел Севярынец адкажа на пытанні прысутных што да сваёй кнігі, творчасці, палітыкі, заключэння і іншага. Усе жадаючыя будуць мець магчымасць набыць кнігу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках