7 траўня 2024, aўторак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Слабы рубель разбурыць міф пра непераможнага Пуціна

13
The Wall Street Journal: Слабы рубель разбурыць міф пра непераможнага Пуціна

Прэзідэнт Расеі можа пайсці на новыя ваенныя авантуры, каб умацаваць свой аўтарытэт.

Падзенне рубля дазваляе Расеі нарасціць масу нацыянальнай валюты, аднак б'е па рэжыму Уладзіміра Пуціна, які можа пахіснуцца.

Пра гэта сёння піша амерыканскае выданне The Wall Street Journal, якое нагадвае, што расейская валюта патаннела на 40% з пачатку 2014 года. А ўчора, 1 снежня, прэзідэнту Расеі давялося мець справу з горшым валютным крызісам за ўсе яго тэрміны на чале Крамля, піша zn.ua.

Прычынай гэтага крызісу стала абрынанне коштаў на нафту і пастанова АПЕК не скарачаць здабычу "чорнага золата".

"Пастанова нанесла ўдар па ўсіх звязаных з нафтай валютах, уключаючы рубель. Тым часам санкцыі ЗША і ЕЗ працягваюць "кусацца", выклікаючы выпарэнне валютных запасаў Расеі і ўзмацняючы падзенне нацыянальнай валюты", - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне падкрэслівае, што Масква спрабавала ўмяшацца і ўтрымаць сваю валюту на плыву, падняўшы працэнтную стаўку да 9,5%. "Цэнтрабанк" таксама праводзіў сур'ёзную валютную інтэрвенцыю на міжбанку, аднак усе гэтыя намаганні былі марнымі.

"У вузкім сэнсе, паслабленне рубля нават дапамагае Крамлю. Абясцэньванне дазваляе Расеі назапасіць масу нацыянальнай валюты на аснове даляраў, заробленых ад продажу энэрганосьбітаў", - піша Wall Street Journal.

У гэты ж час, ад падзення рубля моцна пакутуе прыватны сектар. Расейскія банкі маюць крэдытныя абавязацельствы на 192 мільярды даляраў, а гэта складае 10% ВУП. Акрамя таго, паслабленне расейскай валюты ажывіць адток капіталу, які ў гэтым годзе ўжо складае 110 мільярдаў даляраў.

"Расейцы вымушаныя плаціць больш у рублях за імпартныя тавары. А рост цэн можа стаць сур'ёзнай палітычнай праблемай для Пуціна", - піша выданне.

Адказ Крамля на крызіс можа толькі пагоршыць сітуацыю. "Цэнтрабанк" можа зноў падняць працэнтную стаўку, каб умацаваць давер. Аднак ад гэтага абменны курс абрынецца яшчэ больш, і гэта ўдарыць па расейскай эканоміцы. Тады, піша выданне, Пуцін можа зноў паспрабаваць падняць свой рэйтынг ваеннай авантурай.

"Але спробы Масквы змагацца з падзеннем рубля разбураць міф пра непераможнага прэзідэнта, на якога немагчыма націснуць. Гэта палітычны шанец для Захаду і расейскіх дэмакратаў", - гаворыцца ў артыкуле.

Учора даляр у Расеі перасягнуў 49 рублёў, еўра ўзяў планку ў 61 рубель. Падзенне рубля ўзмацнілася ў чацвер, 27 лістапада, пасля пастановы АПЕК не зніжаць дзейсныя квоты на здабычу нафты, пасля чаго Brent абрынуўся ніжэй за 75 даляраў за барэль. Абсалютныя максімумы (48,65 рубля за даляр і 60,27 рубля) былі дасягнутыя 7 лістапада, пасля чаго рубель часткова адыграў страты (да 45 рублёў за даляр).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках