7 траўня 2024, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Украіна стане сябрам Альянсу

44
Генеральны сакратар NATO: Украіна стане сябрам Альянсу

Кіеў адмаўляецца ад пазаблокавай палітыкі.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі што да вынікаў пасяджэння Украіна-NATO, піша "Еўрапейская праўда".

"Раней Украіна афіцыйна прытрымлівалася пазіцыі аб сваёй пазаблокавасці. Цяпер урад аб'явіў, што Украіна пазбавіцца гэтага статусу, і гэту пастанову мы таксама паважаем. І калі Украіна падасць заяўку на ўваходжанне ў NATO, гэтая заяўка будзе разгледжаная", - заявіў Столтэнберг.

Той факт, што Кіеў падчас пасяджэння Украіна-NATO паведаміў альянсу пра такую пастанову, пацвердзілі ў МЗС Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні пасла ў асобых даручэннях МЗС Дзмітрыя Кулебы.

Генеральны сакратар NATO ў сувязі з гэтым асобна падкрэсліў, што альянс уважае за дзеючую пастанову бухарэсцкага саміту NATO 2008 года аб еўраатлантычных перспектывах Украіны.

"Мы да гэтага часу прытрымліваемся думкі, што Украіна стане сябрам NATO", - заявіў ён.

У той жа час канчатковую пастанову аб заяўцы на ўваходжанне павінна прыняць украінская старана, падкрэсліў генеральны сакратар. "Мы з павагай паставімся да пастановы Украіны падаваць заяўку, калі яна будзе прынятая. І гэтак жа будзем паважаць, калі будзе прынятая пастанова не падаваць заяўку", - сказаў Столтэнберг.

У аўторак у Брусэлі будзе прынятая пастанова аб тым, што фармат супрацоўніцтва Украіны і Паўночнаатлантычнага альянсу павінен быць узмоцнены.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках