7 траўня 2024, aўторак, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Пуцін будуе газаправод у Турцыю праз дыпламатычную паразу

13
The New York Times: Пуцін будуе газаправод у Турцыю праз дыпламатычную паразу

Адмова прэзідэнта РФ ад "Паўднёвага патоку" стала адной з перамог ЕЗ і адміністрацыі Абамы.

Адмова ад будаўніцтва газаправода "Паўднёвы паток" стала дыпламатычнай паразай расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, піша Эндру Рот у The New York Times.

"Гэта была нячастая дыпламатычная параза Пуціна, які заявіў, што Расея перанакіруе газаправод у Турцыю. Яго пастанова стала для ЕЗ і адміністрацыі Абамы рэдкай перамогай у гэтым годзе над іх асноўным апанентам", - гаворыцца ў артыкуле.

Расея называла праект "Паўднёвага патоку" добрым дзелавым праектам. Але Вашынгтон і Брусэль адмахваліся ад яго, як ад завуаляванай спробы Крамля ўмацаваць сваю пазіцыю ў якасці дамінуючага пастаўшчыка ў Еўропе і пастаўляць газ у абыход Украіны, піша zn.ua.

Канфлікт ва Украіне павялічыў ціск Еўропы, накіраваны супраць будаўніцтва трубаправода, і будаўніцтва было прыпыненае Балгарыяй у чэрвені.

Калі хтосьці і стаў пераможцам ад гэтай сітуацыі, дык гэта - Турцыя, якая, як і Кітай, адчувае "энэргетычны голад". Турцыя выкарыстоўвае гэты канфлікт як магчымасць атрымаць доўгатэрміновыя пастаўкі энэрганосьбітаў па льготных цэнах. Пуцін заявіў, што Турцыя атрымае зніжку на газ і дадатковыя 3 млрд кубаметраў у год.

Расейскі газ па-ранейшаму транспартуецца праз Украіну ў Еўропу, што з'яўляецца адзіным палітычным рычагом Кіева супраць магутнага "суседа", адзначаецца ў публікацыі.

Канфлікт Украіны адвярнуў Пуціна ад Захаду. Ён падпісаў буйное пагадненне аб пастаўках газу Кітаю, пачаўшы шукаць іншыя, не еўрапейскія рынкі для сваёй нафты і газу.

Прэзідэнт Расеі кіруе пытаннямі газаправодаў асабіста, паколькі, гэта можа быць яго асноўная крыніца ўлады. На працягу многіх гадоў ён змагаўся з Захадам за трубаправодныя маршруты, гэта была "вялікая гульня" за кантроль над пастаўкамі электраэнэргіі ў Еўропу. "Паўднёвы паток" быў праектам перамогі для Расеі, але энэргетычныя рынкі змяніліся. З'явіліся новыя крыніцы газу - у асноўным з Паўночнай Амерыкі.

Рэзкае падзенне коштаў на нафту "выціскае" фінансы Крамля. І шматміліярдны ўнёсак у праект газаправода "Паўднёвы паток" мог ніколі не акупіцца.

"Расея з'яўляецца найважнейшым замежным хаўруснікам сірыйскага прэзідэнта Асада, у той жа час турэцка-сірыйскія дачыненні вельмі напружаныя. Турцыя ўбачыла магчымасць скарыстацца супрацьстаяннем Расеі і Захаду", - піша Рот. Аўтар таксама адзначае, што накладзеныя Расеяй санкцыі на еўрапейскі імпарт Турцыя таксама выкарыстоўвала як магчымасць павялічыць свой імпарт.

Расея гатовая не толькі пашырыць існы актыўны трубаправод "Блакітны паток", які вядзе ў Турцыю па Чорным моры, але і пабудаваць новы. Расея знізіла для Турцыі цэны на газ, Пуцін дадаў, што Расея гатовая і далей іх зніжаць па меры рэалізацыі двухбаковых буйных праектаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках