6 траўня 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм аб паўстанні Каліноўскага пакажуць у Варшаве

4
Фільм аб паўстанні Каліноўскага пакажуць у Варшаве

Заўтра ў «Беларускім доме ў Варшаве» адбудзецца паказ новага фільма «Дарогай паўстанцаў».

Убачыць стужку, знятую рэжысёрам Паўлам Доўнарам, можна заўтра, 3 снежня, а 19:00 па адрасе вуліца Wiejska, 13-3.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў «Беларускім доме ў Варшаве».

У фільме ўзялі ўдзел вядомыя пісьменнікі і гісторыкі: Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Аляксандр Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, святар Леанід Акаловіч, мастак Алесь Марачкін.

Рэжысёр Павел Доўнар адзначае, што ідэя стварэння фільма з'явілася ўжо даўно, але цяпер гэтая стужка надзвычай актуальная.

«Мне было вельмі цікава прааналізаваць гэту з'яву 150-гадовай даўніны. Тады адбылася ўнікальная для нашай зямлі падзея і вельмі займальна, што праз такі доўгі час некаторыя абставіны той гісторыі актуальныя. Тым больш істотна, што 2013-14 гады - гэта вялікі юбілей Паўстання, таму стужка мае такое сімвалічнае значэнне для нас як для нашчадкаў герояў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках