7 траўня 2024, aўторак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд скасаваў штраф Паўлу Вінаградаву

7
Суд скасаваў штраф Паўлу Вінаградаву

Суд Маскоўскага раёна Менска скасаваў штраф, вынесены намеснікам начальніка Маскоўскага РУУС у дачыненні да апазіцыянера.

Пастанова была прынятая пасля таго, як Павел Вінаградаў - актывіст грамадзянкай кампаніі «Гавары праўду» - заявіў, што вымушаны з'ехаць са сталіцы.

Згодна з пратаколам аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, раніцай 8 кастрычніка Вінаградаў знаходзіўся ў грамадскім месцы (аддзяленні міліцыі) у нецвярозым стане, хістаўся з боку ў бок, распаўсюджваючы ў кабінеце пах алкаголю, паведамляе БелаПАН.

Павел Вінаградаў, знаёмячыся з пратаколам агляду, не пагадзіўся з яго вынікамі. Ён зрабіў запіс у пратаколе аб тым, што яго не дастаўлялі ў медыцынскую ўстанову для агляду на наяўнасць алкаголю, як гэта рэгламентуецца адпаведнай інструкцыяй, і адмовіўся прызнаць сваю віну.

Тым не менш, намеснік начальніка Маскоўскага РУУС 9 кастрычніка вынес пастанову, згодна з якой Павел Вінаградаў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння паводле арт. 17.3 КаАП (знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы) і аштрафаваны на 1 млн 200 тысяч рублёў.

Суддзя суда Маскоўскага раёна Таццяна Матыль прызнала, што пры разглядзе справы былі дапушчаныя неаб'ектыўнае даследаванне абставін адміністрацыйнага правапарушэння і аднабаковасць пры разглядзе матэрыялаў справы. Яна скасавала пастанову намесніка начальніка Маскоўскага РУУС аб адміністрацыйным правапарушэнні і накіравала справу на новы разгляд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках